Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  2. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  3. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  4. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  5. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  6. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  9. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  10. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  11. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  12. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  13. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
Читать по-русски


Myfin.by

Як мы і меркавалі ў папярэднім прагнозе, першы тыдзень кастрычніка 2023 года пачаўся з росту курсу даляра ЗША і абнаўлення гістарычных максімумаў. Чаму курсы валют працягваюць хутка расці і з гэтым нічога не робяць, чытайце ў прагнозе Myfin.by.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Трэнд працягваўся ўвесь тыдзень і спыніўся ў мінулую пятніцу, 8 кастрычніка, з курсам USD/BYN 3,3605.

Па выніках тыдня курс даляра ЗША вырас на +2,30%, з пачатку года рост курсу складае ўжо +22,81%. У гэты ж час расійскі рубель, другая асноўная валюта беларускага валютнага рынку, прайшоў тую ж дарогу, толькі ў адваротны бок. За мінулы тыдзень курс расійскага рубля да беларускага знізіўся на -1,34%, з пачатку года зніжэнне складае -11,80%. Пятніца на беларускіх валютных таргах скончылася з курсам RUB/BYN 3,3369 за сто рублёў.

Аналагічна мяняўся курс расійскага рубля на маскоўскіх таргах, дзе курс даляра ЗША да канца тыдня перавысіў важны псіхалагічны ўзровень 100 рублёў, падымаўся да USD/RUB 101,404 і спыніўся на адзнацы USD/RUB 100,405.

У Расіі не ўмешваюцца ў рост курсу

Паўтара месяца таму, у сярэдзіне жніўня, пры аналагічных абставінах (тады курс даляра падымаўся да USD/RUB 101,46), Цэнтрабанк Расіі правёў экстраннае паседжанне савета дырэктараў, на якім ключавая стаўка рэгулятара была павышаная адразу на 3,5%. Цягам мінулага тыдня, калі рост курсу даляра стаў ужо відавочным, пераадоленне планкі ў 100 рублёў стала толькі пытаннем часу. Але фінансавыя ўлады Расіі ў гэты ж час дэманструюць алімпійскі спакой і не звяртаюцца да экстранных мер ці іншых адміністрацыйных захадаў для астуджэння валютнага рынку.

Насамрэч сітуацыя, якая склалася на расійскім, а па канвертацыі расійскіх трэндаў — на беларускім валютным рынку, дастаткова дваістая, і ўмяшанне дзяржавы можа змяніць расклад у той ці іншы бок.

У цяперашніх умовах ёсць відавочны бенефіцыяр у асобе дзяржавы, якая атрымлівае дадатковыя даходы ў дзяржаўны бюджэт. Ні для адной дзяржавы лішніх грошай у бюджэце не бывае.

Але высокі абменны курс замежных валют, а расійскі рубель зніжаецца не толькі да даляра ЗША, але і да еўра і кітайскага юаня, павышае рызыку павелічэння інфляцыі. А гэта ўжо напружвае Банк Расіі, які павышае ключавую стаўку. Але тут ёсць нюанс — павышэнне стаўкі вядзе да росту кошту пазык у эканоміцы, што вядзе да астуджэння росту ВУП з усімі складнікамі.

Менавіта на гэтым і палягае праблема, але, як здаецца аналітыкам Myfin.by, дзяржаўныя інтарэсы вышэйшыя за іншыя аргументы, і пакуль курс даляра ЗША не наблізіцца да нейкага рэальна значнага ўзроўню, рост даляра ЗША працягнецца. Да якога значэння, сказаць складана, гэта могуць быць і 105, і 110 рублёў, а магчыма, і больш.

У гэты ж час на пазабіржавым рынку Форэкс падзеі развіваліся звычайна. У мінулую пятніцу выйшлі чарговыя дадзеныя рынку працы ў ЗША (NFP). Па выніках справаздачы індэкс даляра падымаўся ў моманце да DXY 106,705, але да закрыцця рынку спыніўся на DXY 105,840 п.п. Тыднёвы графік асноўнай валютнай пары EUR/USD дасягнуў магутнага ўзроўню падтрымкі на 105,850 і сфармаваўся додж «ранішняя зорка». З тэхнічнага пункту гледжання гэта можа сведчыць на карысць таго, што курс еўра можа вярнуцца да росту супраць даляра ЗША і найбліжэйшы супраціў ляжыць на EUR/USD 1,0850. У найбліжэйшы чацвер, 12 кастрычніка, выходзяць дадзеныя па інфляцыі ў ЗША, якія могуць узмацніць гэты трэнд.

Чаго чакаць ад курсаў на тыдні

З улікам сказанага на гэтым тыдні можна чакаць далейшага росту курсу даляра ЗША на беларускім валютным рынку да USD/BYN 3,3800. Курс еўра таксама працягвае трэнд на павышэнне да EUR/BYN 3,3500. Расійскі рубель па-ранейшаму рухаецца на «поўдзень».

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй да куплі або продажы якіх-небудзь актываў або валют.