Даляр і еўра даражэюць на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 кастрычніка. Курс еўрапейскай валюты перавысіў адзнаку 3,5 рубля. Абменнікі рэагуюць на рост курсаў гэтых валют.
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр падаражэў на 0,13% — да 3,3369 рубля (па стане на 11.33). Еўра перавысіў адзнаку 3,5 рубля. Па стане на 11.18 курс гэтай валюты падняўся да 3,501 рубля. Таргі працягваюцца.
Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра ў абменніках — 3,355 рубля («Белаграпрамбанк», «Беларусбанк»), а найніжэйшы — 3,335 рубля («Статусбанк»).
Даляр выгадней за ўсё здаваць у «Альфа-Банк», «РРБ-Банк», «Статусбанк», «Тэхнабанк» — 3,332 рубля.
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра — 3,53 рубля («БТА Банк»), а самы нізкі — у «Альфа-Банк», «Белінвестбанк» (3,505 рубля).
Еўра выгадней за ўсё здаваць у «Статусбанк» — 3,502 рубля.
Нагадаем, у Беларусі захоўваюцца цяжкасці з наяўнымі еўра ў абарачэнні. Многія банкі цяпер прадаюць толькі тыя банкноты, якія здаюць іншыя кліенты.
Курс куплі расійскага рубля найвышэйшы ў «Статусбанк» — 3,345 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расійскага рубля — 3,4 рубля за 100 расійскіх рублёў («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — 3,349 рубля («Альфа-Банк»).
Чытайце таксама