Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  2. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  3. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  4. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  5. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  6. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  7. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  8. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  9. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  10. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  13. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  14. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
Читать по-русски


Павысіўшы ключавую стаўку, Цэнтрабанк Расіі дапамог беларускаму рублю на валютным рынку. Але гэта не зніжае ўнутраных рызык і дысбалансаў, якія назапасіліся ў беларускай эканоміцы. Як змяненне ключавой стаўкі ў РФ адаб’ецца на беларускім валютным рынку і ці чакаць умацавання беларускага рубля, «Люстэрку» патлумачыла старшая навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

На што ўплывае ключавая стаўка ў Расіі і пры чым тут Беларусь

Беларусь і Расія — дзве асобныя краіны, кожная са сваёй эканомікай і ўласнай манетарнай палітыкай. Але цесная сувязь і нават залежнасць эканомік прывяла да таго, што ключавыя змены ў Расіі ўплываюць і на Беларусь. 15 жніўня Цэнтрабанк РФ на пазачарговым сходзе прыняў рашэнне павысіць ключавую стаўку з 8,5% адразу да 12%. Гэта сведчыць пра ўзмацненне жорсткасці манетарнай палітыкі.

Змена стаўкі ў суседняй краіне звязаная з актыўным падзеннем расійскага рубля на валютным рынку ў РФ, які перавысіў 14 жніўня псіхалагічную адзнаку 100 рублёў за даляр. Павышэнне стаўкі, як чакае Цэнтрабанк РФ, будзе спрыяць стабілізацыі сітуацыі. З яе ростам будзе павялічвацца кошт крэдытаў і дэпазітаў у расійскіх рублях, тлумачыць эканаміст Анастасія Лузгіна. Гэта мусіць прывесці да росту цікавасці да зберажэнняў і трохі саб’е прывабнасць крэдытаў. У выніку гэта можа адбіцца на зніжэнні імпарту, ва ўсякім выпадку той яго долі, на якую бізнес бярэ крэдыты.

— Апасродкавана ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі ў Расіі будзе на нас адбівацца, перш за ўсё, праз валютны рынак. Як? Калі пасля гэтага рашэння курс расійскага рубля стабілізуецца (а можа, і трохі ўмацуецца) да даляра і еўра, то аналагічная сітуацыя адбудзецца і з беларускім рублём. Бо беларускі рубель апошнім часам зазнаваў уплыў менавіта расійскага — і ішоў за яго дынамікай. То-бок мы можам убачыць стабілізацыю нашага рубля да даляра і еўра ці нават пэўнае ўмацаванне, — тлумачыць Анастасія Лузгіна.

Уплыў будзе не толькі на курс рубля, але гэта не вырашае ўнутраных праблем

У 2023 годзе, у той час як беларускі рубель зніжаўся да даляра і еўра, ён умацоўваўся да расійскага. Гэта негатыўна ўплывала на канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў, якія прадаюцца ў Расіі.

— Калі цяпер гэты трэнд спыніцца і адбудзецца стабілізацыя рубля, канкурэнтаздольнасць як мінімум не будзе пагаршацца, — кажа эканаміст.

Па сутнасці, Цэнтрабанк Расіі зрабіў тое, што незалежныя эканамісты лічылі неабходным у Беларусі, — пачаў узмацненне жорсткасці манетарнай палітыкі. Гэта, як адзначалася вышэй, станоўча адаб’ецца і на тым, як сябе будзе адчуваць беларускі рубель на ўнутраным рынку валют. Але гэта ніяк не вырашае ўнутраных рызык і дысбалансаў, што назапасіліся ў беларускай эканоміцы ў сувязі з таннымі крэдытамі, больш высокім павелічэннем даходаў у параўнанні з агульным ростам эканомікі ў цэлым і, адпаведна, актывізацыяй унутранага попыту. Так што рызыка паскарэння інфляцыі і магчымасці дэвальвацыі ў Беларусі захоўваецца, адзначае Анастасія Лузгіна.

Чытайце таксама