Пракрамлёўскі «ваенкар» Аляксандр Сладкоў у сваім тэлеграм-канале напісаў пра тое, што нібыта абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным магчымасць удзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Прапагандыст расказаў, што ў яго была магчымасць асабіста спытаць Пуціна, чаму Беларусь не ваюе на баку Расіі.
«Вярхоўны (вярхоўны галоўнакамандуючы РФ Уладзімір Пуцін. — Заўв. рэд.) адказаў: „Навошта?“ Я падумаў і зразумеў, што я з ім абсалютна згодны», — напісаў Сладкоў.
Калі адбылася гэтая размова, прапагандыст не ўдакладняе. Адзначым, што ў чэрвені Уладзімір Пуцін сустракаўся з расійскімі «ваенкарамі». На тым мерапрыемстве таксама прысутнічаў Сладкоў. Аднак у прэс-рэлізе, які апублікавала прэс-служба Крамля, пытанне ўдзелу Беларусі ў развязанай Расіяй вайне не ўздымалася ні Сладковым, ні іншымі ўдзельнікамі сустрэчы.
Чытайце таксама