Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  2. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  3. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  6. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  9. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  10. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  11. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  12. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  13. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
Читать по-русски


На першы погляд у скандале ў аб’яднанні былых сілавікоў BYPOL няма нічога экстраардынарнага. Апазіцыянеры заўсёды сварыліся і расколваліся, за выключэннем рэдкіх момантаў, як у 2020 годзе, калі іх аб’ядноўваў грамадскі ўздым і рэальныя шанцы на поспех сумесных дзеянняў. Цяпер не назіраецца ні першага, ні другога. Таму ўсё як звычайна.

Юрый Дракахруст

Аглядальнік «Радыё Свабода»

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

Але ёсць некалькі асаблівасцяў. Раней усё ж сварыліся і расколваліся цывільныя. Па ідэі, людзі, якія насілі пагоны, усё ж больш звыклыя да субардынацыі. Аказалася, што ці не менш. У цяперашнім скандале, расколе, незразумелы нават яго фармат. Ці то кансалідаваная арганізацыя вывергла са сваіх шэрагаў Мацвея Купрэйчыка, «які страціў давер» (версія Азарава), ці то, зноў жа, кансалідаваная арганізацыя выгнала са сваіх стройных шэрагаў Аляксандра Азарава і Станіслава Лупаносава, што «дыскрэдытавалі сябе» (версія Купрэйчыка), ці то маем сапраўды раскол, дзе бакі дэзавуююць адзін адзін.

Для публікі, для СМІ Азараў быў тварам, спікерам арганізацыі. Але ці быў ён яе лідарам, тым больш фармальным — пра гэта нічога не вядома.

Ад арганізацыі былых сілавікоў, якім у Беларусі свеціць найгоршае, цяжка чакаць поўнай празрыстасці і строгага прытрымлівання дэмакратычных працэдураў у яе функцыянаванні. Але ў цяперашнім скандале выявіўся адваротны бок гэтага, калі ў крызісны момант не зусім ясна, хто ж там галоўны, а хто — раскольнік.

Уяўлялася, што людзі, чыёй прафесіяй было захаванне бяспекі, змогуць захаваць яе хаця б у сваёй арганізацыі. Аказалася, што не. Больш за тое, успамінаюцца ўсякія скандалы ў апазіцыі, але каб афіцыйная асоба арганізацыі страціла кантроль над афіцыйнымі каналамі камунікацыі сваёй арганізацыі — у цывільных такога не ўспамінаецца.

У чым прычыны? Калі абагульняць, то ў тым, што людзі ёсць людзьмі, незалежна ад таго, ці насілі яны пагоны. Асабістыя амбіцыі, пытанне «а ты хто такі?» — яны адвеку былі і будуць. Магчыма, і грошы, хоць неабавязкова ў першую чаргу. Ну, і мэтаскіраваная праца спецслужбаў, калегаў байполаўцаў па ранейшай працы.

Яны заўсёды распальваюць варожасць сярод апазіцыянераў. У гэтым сцэнары ім нават усё роўна, хто пераможа ў звадах, гэтыя звады самі па сабе апазіцыю аслабляюць, а яе прыхільнікаў — дэмаралізуюць.

Ну, а найгоршы сцэнар — гэта калі адзін з бакоў унутранага канфлікту ў арганізацыі — прадаўжальнік справы Артура Гайко, агента ГУБАЗіКа, укаранёнага ў ініцыятыву «Чорная кніга Беларусі». Які, дарэчы, таксама ўзяў пад кантроль інфармацыйныя патокі ініцыятывы. Цяперашні скандал у BYPOL — неабавязкова «справа ЧКБ-2». Але гэта не выключана. А многія будуць упэўненыя, што менавіта так і ёсць.

Партнёры BYPOL у Беларусі могуць толькі маліцца, каб гэтыя асцярогі не пацвердзіліся і ніхто насамрэч не збіраецца зліваць балючую інфармацыю. А калі збіраецца? Азараў заяўляе, што Купрэйчык не меў доступу да базы звестак плана «Перамога». Магчыма, і не меў. А да звестак інфарматараў BYPOL, якія перадавалі арганізацыі сенсацыйныя інсайды з нетраў беларускіх сілавых ведамстваў, таксама не меў? Бо ў выпадку чаго ім можа быць вельмі кепска, паводле новага заканадаўства — аж да найвышэйшай меры. А да асабістых звестак людзей, якія пісалі ў акаўнты BYPOL у сацсетках, мадэраваных Купрэйчыкам, ён таксама доступу не меў? Усе гэтыя пытанні проста цяпер задаюць сабе тысячы беларусаў. І ім страшна, страшна за сябе і сваіх блізкіх.

І ясна, што спецслужбы і самі, і праз падкантрольныя тэлеграм-каналы будуць усіх запэўніваць, што ўсе інфармацыйныя базы арганізацыі ў іх у руках. Што можа быць і дэзінфармацыяй з мэтай дыскрэдытацыі BYPOL, але можа і не быць. Хтосьці паверыць і спалохаецца.

Кляйміць і бічаваць каго б там ні было неяк вялікага жадання няма. Апазіцыя зверскаму аўтарытарнаму рэжыму, якая дзейнічае ва ўмовах паўпадполля або падполля, мусіць больш клапаціцца пра бяспеку. Ну, так. А яшчэ трэба чысціць зубы раніцай.

Насамрэч такая рэальнасць — як супрацьстаяння спецслужбаў, так і рэвалюцыйнай барацьбы і процідзеяння ёй. Кожны бок спрабуе маніпуляваць іншым, кожны ўкараняе сваіх агентаў да іншага. Паток сакрэтаў беларускага сілавога блока да BYPOL — сведчанне ўразлівасці ў гэтым сэнсе беларускай улады. Але ўразлівы, як бачым, і іншы бок.

З гэтага скандалу можна зрабіць дзве высновы. Першая — што стаўка на сілавы спосаб барацьбы цягне большую рызыку, чым уяўляецца на першы погляд. Беларускія спецслужбы свой хлеб ядуць не дарма, амбіцый палітыкаў, якія рэалізуюць гэты шлях, таксама ніхто не адмяняў. І вынік можа вельмі дэмаралізоўваць і быць смяротна небяспечным для людзей у Беларусі, якія паверылі ў гэты шлях.

Ну, а другая выснова — аргумент у спрэчках пра будучыню Беларусі пасля Лукашэнкі, у прыватнасці наконт магчымасці вайсковай або спецслужбісцкай хунты. Людзі, якія носяць або якія насілі пагоны, могуць быць вельмі эфектыўныя, калі падпарадкоўваюцца адзінай і бясспрэчнай для іх усіх волі. Калі ж ім даводзіцца дамаўляцца пра сумесныя дзеянні, часта (або часам) у гэтых людзей, прывучаных да армейскай дысцыпліны, атрымліваецца не лепш, чым у цывільных.

Гэта не байполаўцы такія, гэта людзі наогул такія. Ну, і час такі.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.