Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  4. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  5. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  6. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  7. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  8. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  13. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  14. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад адказных за ахову здароўя звярнуць увагу на якаснае лячэнне пацыентаў у рэгіёнах, раскрытыкаваў сістэму падрыхтоўкі медкадраў і распарадзіўся навесці парадак з лекамі. Такое даручэнне ён даў 23 траўня на нарадзе па ахове здароўя.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Апошнім часам пачало паступаць шмат сігналаў пра зніжэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі, ды і папросту пра адсутнасць належнага парадку ва ўстановах аховы здароўя, адзначыў палітык. Гэтыя факты вывучала створаная на даручэнне Лукашэнкі незалежная рабочая група, куды ўвайшлі не чыноўнікі, а менавіта спецыялісты ў сферы медыцыны. Кіравала групай Ірына Абельская — у мінулым асабісты доктар Аляксандра Лукашэнкі, а цяпер — кіраўніца лечкамісіі. Раней медыя неаднаразова называлі яе меркаванай маці малодшага сына палітыка Мікалая, аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

— З боку дзяржавы робіцца ўсё магчымае. Сродкі на медыцыну — рамонт, абсталяванне, заробкі, лекі — вылучаюцца каласальныя. Людзі маюць права бачыць аддачу, — сказаў Лукашэнка.

Як вострую праблему ён адзначыў даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі ў вёсцы.

— Я вам ніколі сяла не дарую. Ніколі! Запомніце гэта. Перш за ўсё губернатары. Я з вас шкуру сарву, але вы наведзяце там парадак! Куды глядзяць губернатары? Бо гэта іх, перш за ўсё, сфера адказнасці — культура, спорт, адукацыя, ахова здароўя. Бальніцы і школы ў вас жа. Куды глядзяць начальнікі ўпраўленняў аховы здароўя? І наогул, навошта яны вам пры такой працы? Кіраўнікі цэнтраў гігіены, старшыні райвыканкамаў… Урад, Мінздароўя ведаюць пра гэтыя праблемы ці не? А вось ведаць і кантраляваць вы павінныя, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла з выяўленых у ахове здароўя праблем:

— Тое, што дагэтуль ёсць абуральныя праблемы бардаку ў бальніцах, паліклініках, ФАПах: сцены і столі руйнуюцца, дзверы пакасіліся, элементарныя санітарныя правілы не выконваюцца. Слухайце, любая ўстанова аховы здароўя мусіць быць узорам санітарыі. Прычым такое здараецца нават у педыятрычных аддзяленнях. Паслухайце, але там жа дзеці! Ці гэта не вашыя дзеці? Вядома, гэта не вашыя дзеці. Але гэта мае дзеці! — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён асобна закрануў тэму аптымізацыі фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падыходзіць да пытання «ўзважана, абдумана, грунтуючыся ў першую чаргу на інтарэсах людзей і мэтазгоднасці».

— Закрывайце, аптымізуйце, ніхто не супраць. Але вы ж спачатку комплексы на колах завязіце, якімі вы хочаце замяніць ФАПы (гаворка пра перасоўныя медыцынскія комплексы. — Заўв. рэд.), а потым закрывайце.

Што да аргументу пра эканомію фінансавых сродкаў за кошт аптымізацыі ФАПаў, то Лукашэнка заўважыў, што выдаткі на іх утрыманне не такія вялікія, раз штат супрацоўнікаў там зусім невялікі.

— І што, нам так дарагія гэтыя ФАПы? Адзін чалавек ходзіць, фельчар, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падрыхтоўка медкадраў таксама «кульгае»

Палітык таксама даручыў ліквідаваць недахопы ў падрыхтоўцы дактароў.

— Яшчэ адно адкрыццё для мяне — недастатковы ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму дактароў. Неяк гэта не адпавядае запатрабаванасці нашых спецыялістаў не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе. Выпрацаваць трэба сістэму патрабаванняў ад рэктараў ВНУ. Яны ў нас недатыкальныя, — адзначыў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў далажыць, што не так у пытаннях кваліфікацыі і падрыхтоўкі медыкаў, у чым прычыны, дзе недапрацоўваюць медыцынскія ўніверсітэты.

— Хіба не павінныя РНПЦ, абласныя бальніцы аказваць гэтым спецыялістам метадычную дапамогу, вучыць і кантраляваць іх? У тым ліку своечасова падключацца да лячэння цяжкіх хворых, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Не трэба іх цягнуць кучай у БелМАПА (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі. — Заўв. рэд.) на павышэнне кваліфікацыі. Вязіце ў РНПЦ. І заплаціце тым, хто будзе вучыць гэтае звяно раённае, з абласных бальніц і гэтак далей. Там трэба вучыць! Са скальпелем і эндаскопам у руках. Каб яны бачылі, як гэта робіцца. І прарабілі гэтыя складаныя аперацыі, маніпуляцыі, навучыліся таму, што ўмеем мы наверсе. У нас абсалютны разрыў вось гэтых верхніх навукова-практычных цэнтраў з сярэднім і ніжнім звяном.

Па леках — таксама бардак

Яшчэ адной падставай для абурэння Лукашэнкі стала пытанне нарошчвання долі айчынных лекаў: ляжым і не варушымся.

— З лекамі поўны бардак. Хто хоча — той бярэ, хто хоча — той нясе, куды захоча — туды і нясе, — выказаўся Аляксандр Лукашэнка.

Асобна ён спытаў пра меры, якія прымаюцца для пашырэння айчыннай вытворчасці запатрабаваных прэпаратаў. Апошнім часам гэтаму пытанню не надаецца належнай увагі.

— За часамі Жарко (Васіль Жарко, былы міністр аховы здароўя. — Заўв. рэд.) далажылі: больш за 50% пачалі вырабляць уласных прэпаратаў. І спыніліся, ляжым і не варушымся, — абазначыў праблему Лукашэнка.

І з дарагім медабсталяваннем ёсць дзе-нідзе праблемы

Лукашэнка звярнуў увагу, што ёсць выпадкі прастойвання дарагога сучаснага медабсталявання.

— А часам гэта адзіны шанец на выратаванне чыёгосьці жыцця! — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ён агучыў факты, што часам такое абсталяванне прастойвае некалькі гадоў без рамонту.

— І міністр аховы здароўя мне бойка адважваецца дакладваць, што ў яго ўсё ў парадку, у яго ўсё схоплена, ён усё адрамантаваў, у яго запчастак хапае. А хтосьці на нейкія санкцыі пачынае спасылацца. Хлопцы, няма для вас санкцый. Няма! — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

А хто будзе адказваць?

Лукашэнка адзначыў, што ўдзельнікі нарады мусяць даць аб’ектыўную ацэнку сітуацыі, якая склалася, і вырашыць, што рабіць далей.

— Я вас перасцерагаю ад кругавой парукі тут. Пойдзеце адсюль без партфеляў, і пойдзеце не проста да сябе дадому, а ў іншыя месцы. Патрэбная аб’ектыўная ацэнка таго, што адбываецца. Мы не сабраліся тут хваліць і захвальваць адно аднаго. Прычын для гэтага няма.

Калі па выніках нарады будзе зробленая выснова, што па тых ці іншых напрамках не ўсё добра, то вінаваты ў гэтым не толькі цяперашні міністр Дзмітрый Піневіч:

— Але спытаем і з Караніка (старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, які раней займаў пасаду кіраўніка Мінздароўя. — Заўв. рэд.), які рэкамендаваў яго, і ўсю тую групу, якая сёння ў Міністэрстве аховы здароўя працуе. І які кляўся мне. Я не забыў, — прыгразіў Лукашэнка.

На нараду па медыцыне да Лукашэнкі былі запрошаныя міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, дырэктар ДУ «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» Алег Румо, экс-кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, а цяпер старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Акрамя таго, у мерапрыемстве ўдзельнічаюць чыноўнікі, начальнікі абласных упраўленняў па ахове здароўя, рэктары медыцынскіх ВНУ, галоўныя дактары бальніц рознага ўзроўню.

Нагадаем, 31 сакавіка падчас паслання беларускаму народу і Нацсходу Аляксандр Лукашэнка паабяцаў «страсянуць» сферу аховы здароўя і «навесці там парадак».

Чытайце таксама