Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  6. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  7. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  8. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  9. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  10. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  13. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  14. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
Читать по-русски


Пасля таго як 9 траўня стала заўважна, што ў Аляксандра Лукашэнкі праблемы са здароўем, больш за пяць дзён ягонае атачэнне старанна хавала стан палітыка, сам ён на публіцы не паказваўся, што нарадзіла мноства пытанняў. На шосты дзень Лукашэнку ўсё ж паказалі — з відавочнымі прыкметамі ўсё яшчэ не вырашаных праблем са здароўем. Што падштурхнула перапыніць маўчанне і прадэманстраваць грамадству адфаташопленага палітыка, які цяжка дыхае? Спыталі ў экспертаў.

Александр Лукашенко. Фото: president.gov.by
Адна з першых фатаграфій Аляксандра Лукашэнкі пасля яго доўгай адсутнасці на публіцы. Здымак праз некалькі дзясяткаў хвілін пасля публікацыі быў выдалены з сайта палітыка, а таксама з БЕЛТА. Фота: president.gov.by

Спачатку хавалі хваробу, а потым паказалі «выздараўленне», якога няма

Палітолаг і дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч падкрэслівае, што ў сувязі з паўзай, якая склалася пасля таго, як 9 траўня стала вядома пра кепскі стан Аляксандра Лукашэнкі, сам палітык і ягонае атачэнне знаходзіліся пад моцным інфармацыйным ціскам.

— Гэта здарылася ў вельмі неспрыяльны момант, калі ён мусіў выступаць 9 траўня. Калі б такая сітуацыя адбылася ў менш знакавыя даты, можна было б яе неяк схаваць. Але раз яна стала здабыткам публікі, давялося рэагаваць — і паказаць слабасць. Гэта было не найлепшае рашэнне, але далейшая паўза стварыла б яшчэ больш праблем, — тлумачыць эксперт.

Тое, як атачэнне Аляксандра Лукашэнкі адпрацавала яго хваробу і з’яўленне на публіцы пасля працяглай паўзы, на думку Казакевіча, паказвае, што ніхто не хацеў браць на сябе адказнасць за падрыхтоўку да таго, як гэты выхад у свет будзе ўспрыняты.

— Выглядае, што за ўсім гэтым стаіць арганізацыйная пустата, усе чакалі рашэнняў ад самога Лукашэнкі, ягоных указанняў. Зыходзячы з таго, як працуе дзяржапарат і людзі, што займаюцца сувязямі з грамадскасцю, мы бачым, што ніхто не хацеў браць на сябе адказнасць і ініцыятыву, тым больш у такім адчувальным пытанні. Хутчэй за ўсё, усе чакалі да апошняга. Мы не можам выключыць варыянту, што Лукашэнка раптам сказаў, што адчувае сябе нармальна і гатовы нешта рабіць — і ў людзей было 30 хвілін, каб усё арганізаваць. Калі ўсё завязана на аднаго чалавека, выканаўцам важна не памыліцца і не праявіць лішняй ініцыятывы, а проста чакаць указанняў, якія спускаюць зверху.

Палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч звязвае манеру адпрацоўкі сітуацыі з хваробай Аляксандра Лукашэнкі з асаблівасцю арганізацыі ўлады ў Беларусі, якая цалкам завязаная на адной постаці.

— Праблема ў тым, што ўсе важныя рашэнні ў Беларусі прымае адзін чалавек — сам Лукашэнка. Без яго згоды ні яго атачэнне, ні прэс-служба не маглі даваць нейкую інфармацыю пра стан ягонага здароўя, — разважае аналітык. — Калі ў краіне здараецца нейкая незвычайная сітуацыя, то сістэма проста ўпадае ў ступар. Апошнім часам такое было некалькі разоў, напрыклад, калі памёр Уладзімір Макей, калі была дыверсія ў аэрапорце ў Мачулішчах. Тады дзяржаўныя медыя і інстытуты некаторы час фактычна былі паралізаваныя, упалі ў ступар і не ведалі, як рэагаваць. Прыкладна тое самае было і тут.

На яго думку, паказацца на публіцы 15 траўня, нягледзячы на ўсё яшчэ слабы стан, было рашэннем самога Аляксандра Лукашэнкі.

— Ён гэта зрабіў, каб зняць ажыятаж. То-бок для яго ён быў вельмі хваравітым — Лукашэнка баіцца хоць на кароткі час выпускаць сітуацыю і кантроль у краіне. Таму яму спатрэбілася, недалячыўшыся, выйсці на публіку, каб даказаць, што ён «здаровы», трымае ўладу, каб, можа, нейкія чуткі не пачалі распаўсюджвацца. Добрых варыянтаў не было. Першы — не паказвацца і казаць, што ён працуе над дакументамі, — спараджае чуткі, што там увогуле вельмі сур’ёзныя праблемы. Другі варыянт — з’явіцца не да канца выздаравеўшы. Відаць, палічылі, што гэта меншае зло. Як на мяне, было б правільней з гледзішча самога Лукашэнкі проста сказаць, што так, ён захварэў, падхапіў вірус, голас сеў. Гэта б успрынялося больш спакойна і нармальна, чым хаванне любой інфармацыі, у выніку чаго з’яўляліся чуткі (а яны заўсёды перабольшваюць рэальную праблему).

Які пасыл атрымлівае грамадства і функцыянеры ад гэтай сітуацыі

Валерый Карбалевіч бачыць два сігналы, якія атрымлівае, з аднаго боку, грамадства, з іншага — функцыянеры і атачэнне палітыка. Першы з іх звязаны з самім фактам хваробы Аляксандра Лукашэнкі.

— Факт хваробы немагчыма было схаваць — і мэсэдж атрымалі такі, што ўлада Лукашэнкі, існаванне яго рэжыму мае свае межы. Гэты сігнал дае падставы задумацца. Найбольш выразным уяўленнем пра гэтую сітуацыю быў пост у Facebook праўладнага прапагандыста Шпакоўскага, які заявіў, што эпоха Лукашэнкі заканчваецца. Гэта вельмі дакладная фармулёўка таго, пра што цяпер думае наменклатура, які сігнал яна атрымала ад гэтай сітуацыі з хваробай.

Асобна, на думку Валерыя Карбалевіча, варта разглядаць з’яўленне Лукашэнкі на публіцы.

— Тут сігнал іншы: Лукашэнка вельмі хваравіта ўспрыняў той ажыятаж, які з’явіўся ў недзяржаўных медыя з нагоды яго здароўя. Гэтая сітуацыя настолькі хваравітая, што ён і яго атачэнне імкнуліся паказаць, што яго ўладны статус нікуды не падзеўся, ён захоўваецца — каб ніхто не падумаў нечага нехарошага.

Ён прыводзіць у прыклад тое, як падаваліся грамадскасці выступы Рамана Галоўчанкі і Віктара Хрэніна: кожны раз чыноўнікі рабілі акцэнт на тым, што гавораць па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Гэта рабілася для таго, каб «разумелі, што ён не пераемнік, што гэта не новы начальнік у краіне — а проста інструмент у руках Лукашэнкі».

На думку Андрэя Казакевіча, сама па сабе хвароба палітыка і тое, як звязаную з ёй сітуацыю адпрацавалі ў Мінску, азначае «пераход да новага этапу аслаблення яго іміджу».

— Яшчэ некалькі гадоў таму [да 2020 года] Лукашэнка лічыўся непераможным у электаральным плане. Ён даволі ўпэўнена і свабодна адчуваў сябе на міжнароднай арэне як самастойны палітык, які можа весці гульні і з Захадам, і з Усходам. І першае, і другое цяпер у мінулым, але ўсё яшчэ заставаўся вобраз моцнага, энергічнага палітыка, які займаецца спортам і не мае праблем са здароўем. Цяпер мы ўступаем у новую эпоху, калі і гэта пад пытаннем. Гэта ўдар не толькі па вонкавым іміджы, але і для ўласнай ацэнкі. Бо для Аляксандра Лукашэнкі было важна, каб яго ўсе лічылі моцным і здаровым, а не проста чалавекам, які старэе. Тое, што чалавек хварэе, — гэта натуральна. Аляксандр Лукашэнка цягам практычна ўсёй сваёй кар’еры заўсёды рабіў стаўку на тое, што яго гэта не датычыць, што хвароба або фізічная слабасць — гэта не пра яго.

Андрэй Казакевіч лічыць, што сітуацыя са здароўем палітыка будзе мець наступствы для беларускіх кіраўнічых колаў.

— Гэта стала сур’ёзным напамінам пра тое, што ўся сіла дзяржавы, прэзідэнцкай улады можа вельмі хутка знікнуць з натуральных прычын. Значыць, трэба сур’ёзна думаць пра будучыню, а не рабіць выгляд, што кіраванне Аляксандра Лукашэнкі можа цягнуцца вечна. Такія падзеі вяртаюць у рэальнасць і ставяць пытанне неабходнасці істотных палітычных зменаў. Яны ставяць пытанне, хто будзе пасля, як можа выглядаць транзіт улады, якія палітычныя інстытуты трэба развіваць, каб зрабіць сістэму больш устойлівай. Дыскусія пра гэта вялася і раней, цяпер яна зноў робіцца актуальнай.

Чытайце таксама