Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  3. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  4. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  5. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  6. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  7. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  8. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  9. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  10. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  11. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  12. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
Читать по-русски


У чацвер днём, 2 сакавіка, ініцыятыва BYPOL падзялілася з журналістамі відэазапісам, на якім дроны праводзілі разведку над аэрадромам у Мачулішчах. Чаканага моманту атакі на расійскі самалёт А-50 на ім не было. «Люстэрка» спытала ў кіраўніка ініцыятывы былых сілавікоў Аляксандра Азарава, ці ёсць у ініцыятывы доказы дыверсіі.

Самолет А-50 ВКС России. Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
Самалёт А-50 ВКС Расіі. Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

— Відэа, якое апублікаваў BYPOL, — гэта відэа разведкі, а не самога моманту дыверсіі. Узнікае пытанне: ці ёсць у вас доказ таго, што выбухі былі? Ці ёсць відэа гэтага моманту і фота ці відэа наступстваў? Калі так, то чаму вы іх не апублікавалі?

— Мы пакуль захоўваем інтрыгу. І на гэтае пытанне ёсць у нас адказ: усяму свой час.

— Але чаму?

— Таму што. Так мы вырашылі. Тое, што там [у Мачулішчах] нешта было, гэта відаць з першых самых дзён. Нават калі б мы не заяўлялі. Узмацненне на мяжы, узброеныя патрулі, чулі выбухі — самыя першыя былі паведамленні ад людзей, якія ў Мачулішчах пражывалі.

Потым вось вам відэа, што там дроны лёталі, садзіліся на дах [самалёта]. І няма ніякай аховы. Лукашэнка і дзяржаўныя СМІ нічога не каментавалі тры дні — гэта само за сябе гаворыць. Праводзілі паседжанні сілавікоў у панядзелак. Лукашэнка ўсіх збіраў і крычаў, што трэба навесці вельмі жорсткую дысцыпліну.

А расійскія тэлеграм-каналы ваенныя далі, па-мойму, у аўторак, што там выбухі зрабілі дроны. Расіяне першыя пра гэта паведамілі.

Таксама яны [сілавікі] шукаюць чалавека за асабліва цяжкае злачынства ў Мачулішчах, размешчаныя фота. Паводле аператыўных зводак, пра якія нам паведамілі знутры, знайшлі сумку з двума пультамі ад двух дронаў, акулярамі і запчасткамі ад дронаў. Усё Міністэрства ўнутраных справаў ведае, што быў падрыў на самалёце, і шукае тых, хто гэта здзейсніў. Усё міністэрства на вушах.

— Гэта вам стала вядома ад крыніц унутры Міністэрства?

— Так, я тэлефанаваў тым, хто яшчэ служыць. Яны сказалі, што ўсе ведаюць, што там быў падрыў. І ўсе кажуць: што за разгільдзяйства, як такое маглі дапусціць!

— Але сёння дзяржТБ паказала, што самалёт узляцеў і ляціць…

— Да пытання пра тое, што ён ляціць. Падрывы былі гэтай «талеркі» (абцякальнік РЛС — тая самая «талерка» зверху самалёта. — Заўв. рэд.) і, па-мойму, у пярэдняй частцы самалёта. Чаму самалёт можа ляцець? Крылы, дзе там паліва знаходзіцца, ніхто не падрываў і не чапаў, рухавікі — таксама на крылах. І іх таксама не чапалі. То-бок іх завесці можна.

Я думаю, што яны тры дні маўчалі і нічога не паказвалі, бо тры дні, напэўна, рамантавалі абсталяванне, каб ён мог узляцець. І вось на чацвёрты дзень ён узляцеў. І як паведаміў Матолька (а дакладней, ініцыятыва «Беларускі Гаюн», якую стварыў блогер Антон Матолька. — Заўв. рэд.), паляцеў у Таганрог на авіязавод для рамонту.

— Тут інфармацыя ёсць з двух бакоў. З аднаго боку — дзяржСМІ заявілі, што самалёт узляцеў для баявога дзяжурства і абляцеў межы Беларусі. З іншага — тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» кажа, што самалёт пакінуў паветраную прастору Беларусі.

— Дык мы каму верым, сваім ці чужым?

— Калі б можна было адсачыць шлях самалёта па праграмах кшталту Flightradar24, то мы б маглі праверыць гэтую інфармацыю самастойна і не стаяла б пытанне веры. Але ДРЛВ А-50 не фіксуецца ў такіх сэрвісах, таму застаецца супярэчнасць.

— Тут у Матолькі трэба будзе ўдакладняць. Магчыма, ён апублікуе інфармацыю пра прызямленне. Я дакладна не ведаю, як ён гэта адсочвае.

— У паведамленні BYPOL пра падрабязнасці дыверсіі была фраза, што самалёт «ужо дакладна нікуды не паляціць». А ён узлятае.

— Мы ж не бачылі на свае вочы, не стаялі і не маглі праверыць яго пашкоджанні. Я, вядома, спадзяваўся, што ён не ўзляціць, але бачыце…

— Вы дапускаеце, што вас маглі падмануць?

— Не, не дапускаю. Ні ў якім выпадку не дапускаю.

— Як вы правяралі гэтую інфармацыю? Даведваліся ў працаўнікоў аэрадрома, напрыклад?

— Мы працуем з людзьмі. Але пра гэта мы нічога гаварыць не будзем.

— Калі ў такім выпадку чакаць відэа з момантам дыверсіі?

— Ну вось калі будзе, тады пабачыце. Сэнс дыверсіі быў пашкодзіць абсталяванне, а не пашкодзіць самалёт, каб ён не мог узляцець. Гэты самалёт вельмі вялікі, каб яго пашкодзіць, трэба, я не ведаю, з мінамёта або гарматы страляць. А маленькія дроны, якія прадаюцца ў крамах, не могуць яго моцна пашкодзіць.