Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць распаўсюдніка друкаваных выданняў ТАА «ИМВБРБ». Менавіта гэтай кампаніі належыць інтэрнэт-крама wildberries.by.
«Дадзеным таварыствам з абмежаванай адказнасцю былі парушаныя тэрміны звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з паведамленнем пра змену звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў», — гаворыцца ў паведамленні.
З 27 снежня тэрмінам на тры месяцы прыпыненая дзейнасць, якая ажыццяўляецца таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ИМВБРБ» у адпаведнасці з выдадзеным пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі распаўсюдніка друкаваных выданняў.
Нагадаем, у інтэрнэт-краме wildberries.by сярод тавараў ёсць і кнігі, календары, размалёўкі і гэтак далей. Мяркуючы па паведамленні Мінінфарма, крама на тры месяцы пазбаўляецца права прадаваць гэтыя тавары.