У Беларусі паднялі мінімальную зарплату. Як паведамляе Мінпрацы, за кастрычнік яна складае 483 рублі 17 капеек. Гэта на 88 капеек больш, чым месяц таму.
Мінімальная зарплата — гэта самы нізкі дапушчальны законам памер аплаты працы наёмнага работніка, які працуе на стаўку і выконвае абавязкі ў поўным аб’ёме.
483 рублі 17 капеек — заробак да выплаты падаткаў, пасля вылічэння падаходнага і страхавых узносаў у ФСАН на рукі чалавек атрымлівае 415,53 рубля.
У Мінпрацы не ўдакладняюць, з якіх прычынаў праіндэксавалі мінімалку за кастрычнік. Аднак яе павелічэнне, як правіла, прывязанае да ўзроўню інфляцыі.
Нагадаем, гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 15,2%.