Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  2. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  3. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  6. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  7. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  8. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  9. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  10. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  11. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  12. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  13. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  14. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 1 лістапада на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем абмеркаваў сітуацыю на армянска-азербайджанскай мяжы і расказаў пра тое, як спрабаваў стаць міратворцам паміж Азербайджанам і Арменіяй, паведамляе яго прэс-служба. На думку Лукашэнкі, прэзідэнта Азербайджана «паставілі ў кут», таму ён паспрабаваў вырашыць канфлікт сілай.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Лукашэнка заявіў, што канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам «трэба заканчваць».

«Вы ўцягнутыя ў гэты працэс, бачыце, што там адбываецца. Ну дык назірайце і дакладвайце. Навошта яшчэ туды пасылаць нейкіх назіральнікаў ад Беларусі, Расіі і іншых. Чаго там целяпацца каля Расіі?» — спытаў Лукашэнка.

Ён таксама абурыўся удзелам Еўрасаюза ў вырашэнні армянска-азербайджанскага канфлікту. На яго думку, пасярэдніцтва Расіі «цалкам дастаткова».

«Скончылася вайна. Ясна, чым скончылася. Вызначыліся бакі, што ім патрэбны пасярэднік. Гэта норма, класіка. Натуральна, гэта Расія. Звярнуліся да Расіі. Расія высадзіла туды сотні людзей. Памятаем, як самалёты лёталі. Расійскія памежнікі, як сказаў Пуцін, знаходзяцца на ўсіх участках мяжы. І з Турцыяй, Іранам там, і паміж Арменіяй і Азербайджанам і гэтак далей. Ну што яшчэ трэба? Няхай у гэтым кірунку працуюць. Я нездарма сказаў, што ідзе пэўная гульня. Я разумею, якая гульня, навошта туды ўцягнулі Еўрасаюз, навошта туды цягнуць АБСЕ. Ну навошта? Ну зразумела ж навошта. Што яны там будуць рабіць, калі там ужо ёсць пасярэднік? І яшчэ АДКБ туды трэба ўцягнуць. Быццам больш няма чым займацца», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама расказаў, як спрабаваў стаць міратворцам паміж Азербайджанам і Арменіяй.

«У свой час, калі, па-мойму, мы старшынявалі чарговы раз у АДКБ, я заняўся гэтым пытаннем. Я паехаў да Ільхама (прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. — Заўв. рэд.), перагаварыў з ім. Па-сяброўску пагаварыў. І я яму задаў пытанне так, жартам: „Ільхам Гейдаравіч, ну трэба Арменіі дапамагчы, калі дамовіцеся“. А гаворка ішла пра пяць з паловай або шэсць раёнаў — азербайджанскіх раёнаў, якія былі, як яны канстатавалі, захопленыя армянамі. Армяне прызналі, што „гэта не наша зямля, гэта азербайджанская“. Акрамя Карабаха. Ну дык вярні яе! І калі б тады, калі я прапанаваў гэта зрабіць, вярнулі гэтыя раёны, вайны б не было. У Ільхама не было б матывацыі пачынаць гэтую вайну. Ну ты прасіў раёны — аддалі. Застаўся статус Карабаха. Ну вырашалі б у спакойным рэжыме. Але тады ж не пагадзіўся ні Серж Саргсян, ні потым Нікол Пашынян. Гэтае пытанне я двойчы падымаў», — паведаміў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, ён тады ж прапаноўваў Ільхаму Аліеву ў выпадку ўрэгулявання канфлікту падумаць над інвеставаннем у Арменію, і той быў гатовы ўкласці «мінімум мільярдаў пяць».

«Не. Ну і што. Паставілі прэзідэнта Азербайджана ў кут. Яму не заставалася іншага рашэння, як сілавое рашэнне. Далей цягнуць нельга было. Больш за мільён бежанцаў стваралі напружанне. Вось у чым сутнасць. І я ўжо, як бывалы чалавек у палітыцы, я ж гэта ўсё прайшоў… Ну што цяпер гуляцца? Цяпер трэба канчаткова, калі дамовіліся мірыцца, трэба памірыцца. І не трэба прыдумляць там… Ну вось бываў жа ты там. Дзесьці ў гарах, як мне расказвалі, дзеляць гэтую мяжу. Ну слухай, якія горы?! Ну дамоўцеся! Нахічэвань, каб быў свабодны праезд. Быццам з гэтым сёння Нагорным Карабахам вырашылі. Ну пакуль. Расія там забяспечвае гэты працэс. Ну навошта цяпер забіваць адно аднаго?! Амаль 300 чалавек забілі і яшчэ пра нешта разважаюць. Трэба супакоіцца і дамовіцца. Вось адкуль мая пазіцыя. Адтуль, з далёкіх часоў. Дзесяць з лішнім гадоў таму. Таму я і так жорстка рэагую на гэта», — заявіў Лукашэнка.

Канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам і просьбы да АДКБ

Нагадаем, пасля чарговага абвастрэння паміж Арменіяй і Азербайджанам у верасні гэтага года, калі з абодвух бакоў загінула больш за 200 чалавек, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян звярнуўся ў АДКБ па 4-м артыкуле для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і забеспячэння вываду азербайджанскіх вайскоўцаў. Гэты артыкул дамовы мае на ўвазе аказанне ваеннай дапамогі.

У АДКБ на гэта заявілі, што «цяперашняя сітуацыя патрабуе дасканалага вывучэння». У зону канфлікту прапанавалі адправіць генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася «для падрыхтоўкі падрабязнага дакладу кіраўнікам дзяржаваў».

Для параўнання, увечары 5 студзеня гэтага года з прычыны пратэстаў насельніцтва і масавых беспарадкаў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся да лідараў АДКБ з просьбай аб аказанні АДКБ міратворчай падтрымкі Казахстану. У ноч c 5 на 6 студзеня Саветам калектыўнай бяспекі (СКБ) было прынятае рашэнне аб увядзенні ў Казахстан міратворчых сіл АДКБ.

У выніку сваю дапамогу ва ўрэгуляванні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам прапанавалі іншыя бакі: Турцыя, ЗША, Еўрасаюз. У сярэдзіне кастрычніка кіраўнікі МЗС краін ЕС узгаднілі адпраўку грамадзянскай маніторынгавай місіі на мяжу паміж Арменіяй і Азербайджанам. Як толькі стала вядома пра такі намер ЕС, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў прапанаваў Ерэвану накіраваць у рэгіён назіральную місію АДКБ.