Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  2. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  3. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  4. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  5. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  6. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  7. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  8. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  9. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  10. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  12. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  13. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  14. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  15. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
Читать по-русски


/

Нядаўна стала вядома, што ідэя аральных кантрацэптываў для мужчын прасунулася бліжэй да таго, каб стаць рэальнасцю. Прынамсі, адна кампанія-распрацоўшчык такога прэпарата змагла правесці шэраг даследаванняў, падчас якіх удалося даказаць яго эфектыўнасць на сысунах і бяспеку для людзей — на ранніх этапах. Што будзе далей і чаму мужчынскай супрацьзачаткавай таблеткі дагэтуль не вынайшлі? Расказваем.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

У чым заключаецца прарыў

Сёння гарманальная кантрацэпцыя — таблеткі, якія не дапускаюць наступлення цяжарнасці — існуе толькі для жанчын. Прычым таксама не так даўно: да продажу першы прэпарат быў ухвалены ў 1960 годзе.

Як працуюць гарманальныя кантрацэптывы для жанчын (каротка)

Уся рэч у гармонах — уласна, таму такія прэпараты і называюць гарманальнымі.

Патрэбная камбінацыя эстрагену і прагестэрону прыпыняе выспяванне яйкаклетак у яечніках (адпаведна, сперматазоідам не будзе чаго апладняць) і робяць слізь шыйкі маткі такой густой, што праз яе сперматазоіды проста «не праб’юцца» туды, дзе адбываецца апладненне.

Ёсць і іншы прынцып дзеяння прэпаратаў: часам ён заключаецца ў тым, што таблеткі не даюць ужо аплодненай яйкаклетцы прымацавацца да сценкі маткі.

Дзякуючы працы навукоўцаў і медыкаў за 65 гадоў выкарыстання такога тыпу кантрацэпцыі яна стала больш беражлівай для здароўя, хоць усё яшчэ мае даволі шмат пабочных эфектаў і недахопаў. Аднак такія таблеткі для мужчын так і не былі вынайдзеныя.

Цяпер, як расказвае Reuters, пэўных поспехаў дабілася амерыканская кампанія YourChoice Therapeutics, заснаваная ў 2018 годзе. Яе генеральны дырэктар Акаш Бакшы паведаміў, што на ранняй стадыі даследавання распрацаваныя супрацьзачаткавыя таблеткі добра пераносіліся людзьмі ў розных дазіроўках. Але галоўнае — паказалі сябе бяспечнымі для добраахвотнікаў і не выклікалі сур’ёзных пабочных эфектаў.

Проста цяпер ужо праводзіцца 28-дзённае даследаванне з удзелам 50 мужчын ва ўзросце 28−70 гадоў. А пачынаючы з красавіка, паводле Бакшы, мае адбыцца даўжэйшае, 90-дзённае, выпрабаванне прэпарата.

У распрацаваным кантрацэптыве выкарыстоўваецца рэчыва з назвай YCT-529, якое ўплывае на рэцэптары, адчувальныя да вітаміну А. Той, у сваю чаргу, грае важную ролю ў вытворчасці спермы, таму, умешваючыся ў яго працу, можна ўплываць і на фертыльнасць. Над атрыманнем YCT-529 разам з YourChoice Therapeutics працавала і іншая фармкампанія — Quotient Sciences, заснаваная ў Вялікабрытаніі.

На жывёлах (мышах і прыматах) патэнцыйны прэпарат ужо пратэставалі — ён выклікаў часовае бясплоддзе цягам двух тыдняў пасля пачатку прыёму. Як толькі паддоследным пераставалі даваць таблеткі, іх фертыльнасць аднаўлялася.

Пакуль мужчынскі прэпарат, які не дапускае цяжарнасці, не будзе распрацаваны і ўхвалены для масавага выкарыстання, у мужчын застаецца толькі два зваротныя спосабы гэта рабіць: выкарыстоўваць прэзерватыў ці перарываць полавы акт. Але апошні варыянт — зусім не надзейны. Паводле ацэнак медыкаў, кожная пятая пара, якая выкарыстоўвае такі метад, сутыкаецца з цяжарнасцю цягам года. Прыкладна з такой жа імавернасцю нярэдка цяжараць і тыя, хто не засцерагаецца наогул і нават імкнецца стаць бацькамі.

Таксама кантраляваць наступленне цяжарнасці з боку мужчыны можна з дапамогай вазэктаміі — блакавання семянных пратокаў хірургічным шляхам. Аднак «адмяніць» дзеянне гэтай працэдуры можа быць вельмі цяжка, а часам наогул немагчыма. Так што калі мужчына ўсё ж захоча стаць бацькам у будучыні, такая опцыя хутчэй за ўсё будзе яму ўжо недаступная.

Нагадаем, што дзеянне і жаночых, і мужчынскіх гарманальных кантрацэптываў (калі другія будуць распрацаваныя) скіраваныя выключна на недапушчэнне цяжарнасці. Гэта значыць, што яны не абараняюць ад інфекцый, якія перадаюцца полавым шляхам, і ў выпадку, калі вы не ўпэўненыя ў стане здароўя партнёра ці партнёркі, прэзерватыў выкарыстоўваць у любым выпадку трэба.

У YourChoice Therapeutics лічаць, што ў аспекце сродкаў кантролю нараджальнасці для мужчын даўно прыйшоў час перамен. Інавацый у гэтай галіне сапраўды не было ўжо амаль два стагоддзі — з часу патэнта сучаснага прэзерватыва ў 1844 годзе.

Чаму такой таблеткі дагэтуль часу не прыдумалі

Ідэя пра тое, што мужчынскую фертыльнасць было б зручна рэгуляваць, прыходзіла грэкам яшчэ ў антычнасці. Аднак яшчэ ў пачатку 2023 года, як адзначала выданне BBC, навука не вельмі наблізілася да таго, каб вынайсці такую таблетку. Хоць спробы былі.

Калі каротка, то прычына ў тым, што жанчынам проста пашанцавала трохі менш, чым мужчынам. Ці наадварот — як паглядзець.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Nop Viwat
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Nop Viwat

Над жаночымі супрацьзачаткавымі таблеткамі пачалі працаваць, калі сучасных этычных кодэксаў што да клінічных выпрабаванняў яшчэ не існавала. Хутка прыйсці да поспеху ўдалося не ў апошнюю чаргу праз гэта. У выніку першы прэпарат ухвалілі з улікам таго, што для яго выпрабавання набралі ўсяго некалькі сотняў чалавек, а тры жанчыны нават памерлі.

Усяго праз некалькі гадоў — у тым ліку пад уплывам на той момант Нюрнбергскага працэсу — сусветная медыцынская асацыяцыя зацвердзіла Хельсінкскую дэкларацыю. Яна пералічвае рэкамендацыі для клінічных выпрабаванняў прэпаратаў, якія, па сутнасці, забараняюць тэставанне на людзях усяго, што не прайшло базавых праверак бяспекі або не мае цвёрдага навуковага абгрунтавання.

Акрамя таго, вялікая ўвага ў дакуменце надаецца маральнаму боку эксперыментаў. У прыватнасці, гаворыцца, што асабісты дабрабыт іх удзельнікаў ці ўдзельніц важнейшы за інтарэсаў грамадства ці навукі, якія эксперыменты могуць пераследваць.

Такім чынам, з 1964 года, калі Хельсінкская дэкларацыя была прынятая, распрацоўваць новыя прэпараты стала трохі складаней. Але гэта не адзіная прычына.

Таксама пабочныя эфекты жаночых супрацьзачаткавых сродкаў паказалі, што ў будучыні было б разумна паставіць больш высокую планку хаця б для распрацоўкі новых такіх прэпаратаў. Яшчэ адзін аргумент на карысць гэтага — мужчыны нясуць менш рызык у выпадку незапланаванага зачацця: як мінімум праз змяненні падчас цяжарнасці і роды будзе праходзіць не іх арганізм. Адпаведна, «прымусіць» мужчын піць кантрацэптывы можна толькі ў выпадку, калі яны будуць «бясшкодныя» — то-бок параўнальныя з сітуацыяй, як калі б яны іх не прымалі наогул.

— Менавіта партнёрка нясе фізічныя рызыкі магчымай цяжарнасці. У параўнанні з гэтым нязручныя пабочныя эфекты [больш] прымальныя [для яе], — кажа Сьюзан Уокер, дацэнт кафедры кантрацэпцыі і рэпрадуктыўнага здароўя ў Універсітэце Англіі Раскін (Вялікабрытанія).

Паводле галоўнай навуковай супрацоўніцы YourChoice Therapeutics Надзі Мановец, мужчынская кантрацэптыўная таблетка не толькі зможа даць імпульс інавацыям у гэтым сегменце аховы здароўя, але і акурат палепшыць становішча жанчын. Паколькі ім усё яшчэ складаней атрымаць доступ да супрацьзачаткавых сродкаў або дабіцца захавання рэпрадуктыўных правоў.

— Жанчыны занадта доўга неслі на сваіх плячах цяжар недапушчэння цяжарнасці, — падкрэслівае Мановец. — Нашыя дадзеныя паказваюць, што мужчыны хочуць дапамагчы і гатовыя паспрабаваць новыя варыянты кантролю нараджальнасці.

Адзначым, што апытанні, якія праводзяцца ў заходніх краінах незалежна ад кампаніі — распрацоўшчыка прэпарата, сапраўды гэта паказваюць. У залежнасці ад таго, каго і дзе апытваюць, да 83% мужчын гатовыя прымаць супрацьзачаткавыя таблеткі самастойна.