Арына Сабаленка расказала, ці збіраецца яна станавіцца маці. Невялікае відэаінтэрв'ю з беларускай было апублікаванае на афіцыйным канале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
«Я не ведаю, гэта складанае пытанне. Спадзяюся, у мяне будзе сям’я. Я люблю дзяцей, я хачу дзяцей. Але не хачу заводзіць першае дзіця ў 35 гадоў. Хачу завесці дзіця, а потым вярнуцца [у тэніс]. Хачу, каб маё дзіця бачыла, як цяжка даводзіцца працаваць у жыцці, каб чагосьці дабіцца. Так што так, я не ведаю. Гэта вельмі сур’ёзная размова», — сказала Сабаленка.
Арына таксама заявіла, што не збіраецца завяршаць кар’еру найбліжэйшым часам: «Не-не, цяпер я моцна занураная ў тэніс».
Сабаленка 26 гадоў. Яна першая ракетка свету і паспела выйграць 18 трафеяў у адзіночным разрадзе. Цяпер яна выступае на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў Мельбурне, дзе перамагала ў 2023 і 2024 гадах. Беларуска ўжо прабілася ў трэці круг турніру.
Тэнісістка сустракаецца з бразільскім бізнесоўцам і аўтагоншчыкам Георгіясам Франгулісам. Сабаленка рэкламуе прадукты Oakberry — кампаніі, якой валодае Франгуліс.
Чытайце таксама