Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  2. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  3. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  4. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  5. Путин меняет формулировки по отношению к Зеленскому, украинской власти и участию Европы в переговорах — и вот с какой целью
  6. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  7. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  8. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  9. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  10. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  11. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  12. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
Читать по-русски


Блогерка з Мінска Карына nikishkarina вырашыла разабрацца, як арандаваць жыллё ў Мінску, калі вы не айцішнік і не багаты спадкаемца. Дзяўчына зняла эмацыйнае відэа, у якім прыйшла да высновы, што для арэнды студыі трэба мінімум 1000 даляраў: па 300 даляраў на заклад і аплату першага і апошняга месяца плюс 100 даляраў на перавозку рэчаў. У канцы яна пытае: а кім вы наогул працуеце, што можаце сабе гэта дазволіць? Увагу на пост звярнуў CityDog.

Публікацыя набрала больш за 1000 каментароў — праўда, амаль усе яны не зусім па справе. Часцей за ўсё людзі проста асуджалі жаданне пераехаць у Мінск, ды яшчэ і ў цэнтр:

  • «Смешна слухаць, калі прыязджаюць з правінцыйных гарадоў і кажуць пра тое, каб зняць кватэру „ў больш-менш прыстойным раёне“. Вы зорку паспелі злавіць, калі ехалі ў плацкарце?» — абураецца chernikaksusha.
  • «У нармальным раёне Мінска? Гэта як? У нас ёсць чорныя банды? У нас мексіканцы разгульваюць пад наркатой? Шабаны — гэта ўжо не крута? З якіх вы вёсак з’ехаліся ў Мінск?» — не вельмі ветліва пытае paulik883.
  • «Вось такія патрабаванні ў сённяшняй моладзі… Усё і адразу, не паспеўшы ад глухой вёскі ад’ехаць», — наракае lucya1514.
  • «Бюджэт не сыходзіцца — значыць, не „студыя прыгожанькая, як хочацца“, а на колькі хапае. Бабушатнік. Ці пакой. Найлепшы варыянт пакоя — гэта трохпакаёўка разам з сябрамі-знаёмымі. Такое жыццё. Яна не заўсёды супадае з нашымі хацелкамі», — упэўнены tony_y42.
  • «А чо студыю? А чо адразу не пентхаус? Здымайце пакой у бабулькі і збірайце», — з’едліва раіць natalia202317.
  • «Арандуйце сабе пакой на „Аўтазаводскай“ і плаціце па 20 даляраў. Калі не лічыць сябе зоркай года, то можна нармальную „аднуху“ проста ў цэнтры за 160 даляраў зняць у пяціпавярхоўках старэнькіх. Калі не адчуваць лішняга пафасу, тады галава працуе на выгаду і мэту, а не на в*****ы (выпяндрож. — Заўв. рэд.) пра раёны і студыі. Соры», — выбачаецца veseloshah2021.

Мінчанка працягвала ўпарціцца і высветліла, што ў сталіцы ёсць смеццявозчык з заробкам 3000 рублёў.

Далей — болей. Карына выправілася на вуліцы Мінска на пошукі тых самых людзей, якія зарабляюць 2800 рублёў. Пошукі былі нядоўгімі: сустрэты на вуліцы кіроўца смеццявоза прызнаўся, што атрымлівае каля 3000 рублёў на месяц. Праўда, у роліку дзяўчына відавочна агаворваецца: яна называе такі заробак мінімальным па Мінску, хоць насамрэч ўсё крыху інакш.

Месячная мінімальная заработная плата па Мінску — 626 рублёў. Сярэдняя заработная плата жыхароў Мінска, паводле звестак на люты 2024 года, — 2768 рублёў.

Гэтым разам каментатары спрабавалі пераканаць дзяўчыну, што мужчына ёй нахабна схлусіў — ці то пад страхам звальнення, ці то проста так. А вось сайт Rabota.by кажа, што незнаёмы зусім не маніў.

Скриншот объявления с сайта Rabota.by. 2024 год. Фото: rabota.by
Скрыншот абвесткі з сайта Rabota.by. 2024 год. Фота: rabota.by

А колькі атрымліваюць іншыя мінчукі?

На адным толькі смеццявозчыку дзяўчына вырашыла не спыняцца і правяла апытанне сярод сваіх сяброў. У іх, на жаль, лічбы аказаліся нашмат сціплейшымі: так, артыстка балета і кухар атрымліваюць па 1400 рублёў, спецыяліст па працы з кліентамі ў сферы турызму — ад 930 да 1300, афіцыянт — ад 800 рублёў.

У каментарах зноў завязалася спрэчка: хтосьці сцвярджае, што і агучаныя лічбы — гэта яшчэ нядрэнна, а хтосьці, наадварот, кажа, што рэч у маладосці і неспрактыкаванасці: маўляў, вось падрастуць твае сябры, набяруцца досведу — і іх чакаюць залатыя горы.

Так што Карына працягнула свой эксперымент — але ўжо з мінакамі.

Чытайце таксама на CityDog:

Умеренный шик и скромность буржуазии. Посмотрите фотографии интерьеров одной из самых богатых семей Минщины

«Кем нужно работать, чтобы снять квартиру в Минске?» Беларуска возмутилась ценам на аренду в Минске — вот что ей ответили

Стесняюсь спросить: «Как не забеременеть, не предохраняясь?» Важные вопросы о контрацепции