У Галівудзе прайшла 96-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар». Найлепшым фільмам мінулага года стала стужка «Апенгеймер», якая лічылася галоўным фаварытам і была намінаваная ў 13 катэгорыях. За працу над гэтай карцінай Крыстафер Нолан атрымаў статуэтку як найлепшы рэжысёр, Кіліян Мёрфі — як найлепшы актор, а Роберт Даўні-малодшы атрымаў свой першы «Оскар» у катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана». Агулам «Апенгеймер» атрымаў сем статуэтак, «Бедныя-няшчасныя» — чатыры, «Зона інтарэсаў» — дзве. Намінаваная ў васьмі катэгорыях «Барбі» была адзначаная толькі за найлепшую песню. Самымі яркімі момантамі ўручэння «Оскараў» стала выступленне актора Раяна Гослінга (які сыграў галоўную ролю ў «Барбі»), што выканаў песню I’m Just Ken. А актор Джон Сіна, які абвяшчаў намінантаў прэміі за найлепшыя касцюмы, выйшаў на сцэну голым. Паглядзіце, як прайшла чарговая цырымонія ўручэння прызоў амерыканскай кінаакадэміі.
Актор Роберт Даўні-малодшы пазіруе з «Оскарам» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў фільме «Апенгеймер» пасля цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАкторка і спявачка Давайн Джой Рэндальф пазіруе на чырвонай дывановай дарожцы падчас прыбыцця на цырымонію ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersМесі, сабака, які сыграў у фільме «Анатомія падзення», сядзіць у зале перад пачаткам цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersВядоўца шоу Джымі Кімел гаворыць уступную прамову на 96-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАктор Раян Гослінг пазіруе для фатаграфіі з гледачамі на чырвонай дывановай дарожцы падчас прыбыцця на цырымонію ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersЗлева направа: актор Крыс Хэмсварт, акторка Эльза Патакі, прадзюсарка Сьюзан Даўні і актор Роберт Даўні-малодшы пазіруюць на чырвонай дывановай дарожцы падчас прыбыцця на цырымонію ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАкторы Брэдлі Купер (справа) і Джон Красінскі вітаюць адзін аднаго перад пачаткам цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАкторка, спявачка і мадэль Зэндэя ідзе па чырвонай дывановай дарожцы падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАктор Раян Гослінг выконвае песню I’m Just Ken з фільма «Барбі» разам са Слэшам, гітарыстам гурта Guns N' Roses, падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersЧалавек чысціць статуэтку «Оскар» на чырвонай дывановай дарожцы падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАкторка Ліза Кошы падае на чырвонай дывановай дарожцы падчас прыбыцця на цырымонію ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАкторка Амерыка Ферэра (у цэнтры) пазіруе для фота з актрысай Сочы Гомес-Дэйнс і спявачкай Бэкі Джы перад пачаткам 96-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАктор Кіліян Мёрфі (у цэнтры) рэагуе на перамогу фільма «Апенгеймер» у намінацыі «Найлепшая карціна» падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersРэжысёр Крыстафер Нолан атрымлівае «Оскар» у намінацыі «Найлепшы рэжысёр» за фільм «Апенгеймер» падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersСпявачка Бэкі Джы выступае на 96-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАкторка Эма Стоўн (справа) і акторка і спявачка Давайн Джой Рэндальф чокаюцца падчас 96-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАктор і рэстлер Джон Сіна на сцэне падчас уручэння ўзнагароды за найлепшы дызайн касцюмаў на 96-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersМузыкі Білі Айліш (злева) і Фінеас О’Конэл атрымліваюць прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню What Was I Made For? з фільма «Барбі» падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersРукі спявачкі і акторки Сінціі Эрыва падчас яе прыбыцця на цырымонію ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАкторка Кірстэн Данст і актор Джэсі Племанс пазіруюць на чырвонай дывановай дарожцы падчас прыбыцця на цырымонію ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersКінамантажорка Джэніфер Лэйм атрымлівае прэмію «Оскар» за найлепшы мантаж (фільм «Апенгеймер») падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersАктор Раян Гослінг і акторка Эмілі Блант падчас цырымоніі ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: ReutersРэжысёры Дэн Кван і Дэніэл Шайнерт пазіруюць на чырвонай дывановай дарожцы падчас прыбыцця на цырымонію ўручэння 96-й прэміі «Оскар» у Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША, 10 сакавіка 2024 года. Фота: Reuters