Жыхар Полацка лавіў рыбу на рацэ Заходняя Дзвіна, у нейкі момант крыга адкалолася ад берага, і мужчыну знесла. Пра гэта расказалі ў прэс-службе МНС.
Інцыдэнт адбыўся 20 лютага. Пра тое, што ля моста на вуліцы Юбілейнай на крызе знаходзіцца чалавек, ратавальнікам паведаміў сведка.
На той момант крыга ўжо адплыла прыкладна на 60 метраў ад берага. Супрацоўнікі МНС выклікалі на дапамогу выратавальны катэр ТРВАД. Ён падплыў да крыгі, а 88-гадовы мужчына, які знаходзіўся там, перасеў да ратавальнікаў. Яго даставілі на бераг.
Дактары агледзелі пенсіянера, у шпіталізацыі ён не меў патрэбы.