У Рагачове заўважылі сляды, якія вялі да палонкі — слядоў назад не было. Ратавальнікі дасталі з вады цела пенсіянеркі, паведамляе прэс-служба ТРВАД.
У Рагачове ўвечары 6 лютага паступіла паведамленне ад мясцовых жыхароў, якія на вуліцы Талстога ля ракі Друць знайшлі сляды чалавека, што вялі да палонкі за 10 метраў ад берага — слядоў назад не было.
Ратавальнікі, якія прыбылі на выклік, дасталі з вады цела 70-гадовай жанчыны.
Абставіны яе гібелі высвятляюцца.