У Брэсце работнікі ратавальнай станцыі ТРВАД знайшлі ў рацэ Мухавец цела жанчыны. Пра гэта расказалі ў прэс-службе ведамства.
Паведамляецца, што 23 верасня ў раёне вуліцы Лакціёнава работнікі ТРВАД знайшлі на паверхні вады цела жанчыны. Яе асобу цяпер высвятляюць.
Прычыны і абставіны здарэння будуць высвятляць следчыя. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.