МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Міністэрства замежных справаў Літвы адказала на прапанову Беларускай чыгункі аднавіць пасажырскія зносіны паміж краінамі, паведамляе літоўскі навінавы партал 15min.

Скриншот видео. Источник: “БЧ. Официальный канал Белорусской железной дороги”
Скрыншот відэа. Крыніца: «БЧ. Официальный канал Беларусской железной дороги»

У літоўскім замежнапалітычным ведамстве адзначылі, што не падтрымліваюць ідэю зноў пусціць пасажырскія цягнікі паміж Вільнюсам і Мінскам.

«МЗС цяпер не бачыць перадумоваў і падставаў для аднаўлення пасажырскіх чыгуначных перавозак з Рэспублікай Беларусь», — падкрэслілі ў міністэрстве.

Нагадаем, што рашэнне літоўскі ўрад прыме на аснове ацэнак яшчэ некалькіх ведамстваў, у тым ліку МУС і Дэпартамента дзяржбяспекі. Улічвацца будзе і санкцыйная палітыка Еўрасаюза.

Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Літвой і Беларуссю былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз пандэмію каранавіруса. З таго часу іх так і не аднавілі.