Нацбанк расказаў пра нетыповыя паводзіны беларусаў у абменніках — звычайна людзі, якія багацеюць, дзейнічаюць інакш
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Беларусі ў жніўні насельніцтва прадало валюты на 218,9 млн даляраў больш, чым купіла. Пра гэта паведамляе Нацбанк.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У студзені-жніўні насельніцтва набыло замежнай валюты на 7 млрд 314,8 млн даляраў, а прадало — на 879,9 млн даляраў больш.

Арганізацыі — рэзідэнты нашай краіны за восем месяцаў гэтага года прадалі валюты на 18 млрд 111 млн даляраў, а купілі — на 1 млрд 548 млн даляраў больш. Пры гэтым канкрэтна ў жніўні бізнес таксама актыўней набываў валюту, чым прадаваў.

Нагадаем, у Беларусі працягвае павялічвацца сярэдняя зарплата. Але насельніцтва па-ранейшаму актыўней прадаве валюту, чым купляе.

Пры гэтым эканамісты раней агучвалі заклапочанасць што да росту заробкаў, які апярэджвае эканоміку і прадукцыйнасць працы. Перакосы, якія праз гэта ўзмацняюцца, паводле іх ацэнак, могуць прывесці да непрыемных наступстваў.

Чытайце таксама