Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае беларусаў інфармаваць органы пра заключэнне шлюбу і нараджэнне дзіцяці за мяжой
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў закон, які абавязвае беларусаў інфармаваць «кампетэнтныя органы» пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх няпоўнагадовых дзяцей у замежных дзяржавах. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TranStudios Photography & Video, pexels.com
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: TranStudios Photography & Video, pexels.com

Дакумент уносіць змены ў законы што да пытанняў рэгулявання шлюбных і сямейных адносін.

У прыватнасці, уводзіцца патрабаванне «інфармавання грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх няпоўнагадовых дзяцей у замежных дзяржавах».

Як гаворыцца ў Грамадзянскім кодэксе Беларусі, рэгістрацыі падлягаюць наступныя акты грамадзянскага стану: нараджэнне, заключэнне шлюбу, устанаўленне мацярынства і (або) бацькоўства, усынаўленне (удачарэнне), смерць, змена прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку, скасаванне шлюбу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам пра шлюб і сям’ю.

Акрамя таго, закон прадугледжвае «замацаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па забяспечанні кантролю за выкананнем мер дзяржаўнай абароны дзяцей».

«Устанаўліваецца выразны механізм адбірання дзіцяці на рашэнне камісіі па справах няпоўнагадовых, а таксама адзіныя патрабаванні да зместу і афармлення такіх рашэнняў. Дакументам даецца магчымасць перадачы жылых памяшканняў (доляў у праве ўласнасці на іх) ва ўласнасць дзіцяці ў кошт выплаты аліментаў падчас заключэння пагаднення бацькамі», — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Асноўныя палажэнні закона набываюць моц 1 студзеня 2025 года.

Чытайце таксама