• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Для кіроўцаў з'явілася некалькі новаўвядзенняў — падрабязнасці

28 лiстапада 2024 у 1732769100
Іван Зверабой / «Зеркало»

З'явілася некалькі змяненняў для кіроўцаў. Да прыкладу, увялі новую электронную паслугу, якая датычыць выдачы дазволу на допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху. «Люстэрка» склала падборку новаўвядзенняў.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Новая электронная паслуга

На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» сталі даступныя новыя адміністрацыйныя працэдуры, якія датычаць транспарту. Так, фізічныя і юрыдычныя асобы могуць атрымаць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Выключэнне - колавыя трактары, прычэпы, паўпрычэпы да іх.

Каб атрымаць гэтую паслугу, трэба запоўніць форму заявы і прымацаваць файлы з дакументамі. Сярод іх - тэхпашпарт на транспарт і пацверджанне аплаты (але калі вы ўнеслі грошы праз АРІП, то паказваць чэк не трэба).

Каб фізасобам скарыстацца паслугай, трэба прайсці аўтэнтыфікацыю праз увод лагіна-пароля.

Тэхагляд транспарту. Мінтранс удакладніў патрабаванні да дыягнастычных станцый

З 5 лістапада з'явіліся новаўвядзенні ад Мінтранса для дыягнастычных станцый. Да прыкладу, работнікі такой станцыі падчас выканання службовых абавязкаў павінныя мець бэйдж з фатаграфіяй, а таксама указаннем уладальніка дыягнастычнай станцыі, пасады службоўца, прозвішча, імені.

Таксама прапісалі даўжыню канавы агляду пры ўладкаванні ўваходу ў яе праз тунель.

Станцыі тэхагляду таксама могуць цяпер не вылучаць асобнага вытворчага памяшкання для выдачы дазволаў, а таксама атрымалі магчымасць правяраць тэхнічны стан і канструкцыю транспартных сродкаў у тым ліку на тупіковай лініі.

Таксама ў пастанове Мінтранса згадалі розныя варыянты ўладкавання дарожнага пакрыцця для пляцовак для транспарту, які чакае ці прайшоў тэхагляд.

Навіны па АСАГА

Дзярждума Расіі прыняла адразу ў другім і трэцім чытаннях закон, якім прапануецца распаўсюдзіць дзеянне поліса АСАГА на тэрыторыю Беларусі. У прыватнасці, аўтаўладальнікі змогуць купіць пашыраны поліс АСАГА для Расіі і Беларусі ў першым квартале 2025-га. Сам закон пачне дзейнічаць з 1 студзеня наступнага года, але патрэбны трэба час, каб прыняць нарматыўныя дакументы і інтэграваць інфармацыйныя сістэмы дзвюх краін.

Пры гэтым у кіроўцаў застанецца опцыя, як і цяпер, купіць «сінюю карту» для кароткіх паездак.

Адзначаецца, што цана агульнага поліса Расіі і Беларусі па супастаўных тэрмінах і катэгорыі транспартнага сродку будзе істотна ніжэйшая, чым кошт «сіняй карты», дзякуючы электронным продажам, якія выключаюць значныя выдаткі на ўтрыманне агенцкай сеткі.

Чытайце таксама

Иллюстративный снимок. Фото: Zigmars Berzins / Pixabay.com
Дзе ідзе больш грошай на ўтрыманне жывёл - у Беларусі ці суседніх краінах ЕС? Каб адказаць, узялі канкрэтныя гісторыі міграцыі
Женщина расплатилась в магазине карточкой и получила кучу проблем — от внимания милиции до похода в суд. Есть смысл поучиться на ее кейсе
Жанчына расплацілася ў краме карткай і атрымала кучу праблем - ад увагі міліцыі да паходу ў суд. Ёсць сэнс павучыцца на яе кейсе

Навiны па тэме:

ГАИ провела рейд по таксистам и выяснила, что в реестр автоперевозчиков попали бесправники. Как так вышло?

«Прилетит в лобовое стекло». В TikTok показали страшный сон водителя наяву: из транспорта на ходу выпадает груз

Помните недавний лайфхак по «удешевлению» услуг такси? Власти взялись наказывать таксистов, которые на него соглашались

Полная версия