• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

У Старых Дарогах памерла дзесяцігадовая дзяўчынка. У бальніцу яе даставілі ў здавальняючым стане са скіраваннем педыятра

апублікавана: 21 жнiўня 2024 в 17.21
абноўлена: 21 жнiўня 2024 в 20.47
«Зеркало»

У Старых Дарогах 20 жніўня памерла дзесяцігадовая дзяўчынка, паведамляе «Мінская праўда».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Вядома, што дзіця ў 18.05 шпіталізавалі ў здавальняючым стане са скіраваннем педыятра. Праз тры гадзіны стан дзяўчынкі рэзка пагоршыўся. Яна страціла прытомнасць. Потым у дзіцяці спынілася сэрца.

Дзяўчынку перавялі ў аддзяленне рэанімацыі. На жаль, выратаваць яе не ўдалося. У 22.50 яна памерла.

- Для аказання медыцынскай дапамогі былі выкліканыя дактары-спецыялісты, якія змагаліся за жыццё дзіцяці цягам дзвюх гадзін. Таксама была дадаткова выкліканая спецыялізаваная выязная рэанімацыйная брыгада, але, нягледзячы на ўсе мерапрыемствы, выратаваць дзіця не ўдалося. Цяпер працуе камісія Міністэрства аховы здароўя і галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама, каб ацаніць усе этапы аказання медыцынскай дапамогі дзіцяці. Праца камісіі знаходзіцца на асабістым кантролі начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама. Мы выказваем спачуванні з нагоды смерці дзіцяці, - адзначылі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама.

Цела дзяўчынкі адправілі на судмедэкспертызу, па выніках якой будзе пастаўлены канчатковы дыягназ.

Навiны па тэме:

На юг Беларуси перебросили медицинский отряд спецназначения

Надзвычайнае здарэнне ў Гродне: жанчына памерла пасля аперацыі па змяншэнні страўніка. У яе засталося маленькае дзіця

Правда ли, что лечить зубы под наркозом можно далеко не всем? Врач — анестезиолог-реаниматолог ответил

Полная версия